Родная мова, цудоўная мова!
Ты нашых думак уток і аснова!
Матчын дарунак ад самай калыскі,
Ты самацветаў яскравая нізка…
У.Дубоўка

14 студзеня вучні 7«Б» класа акунуліся ў чароўны свет роднай мовы. Пад кіраўніцтвам класнага кіраўніка яны сталі ўдзельнікамі пазакласнага мерапрыемства “Мова народа – яго святыня”. У ходзе мерапрыемства вучні паведамілі аб прыгажосці і значнасці роднай мовы, правялі гульню па радзімазнаўству, удзельнічалі ў граматычнай гульні-загадцы, праслухалі цудоўныя беларускія песні.  Вучні засталіся задаволеныя мерапрыемствам і сваімі новымі набытымі ведамі.